Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомелі і Віцебску. «Прыгоды АРА ў Беларусі» - так называецца кніга пра самую вялікую гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Чаму гэта падзея важная? Чаму яна забытая? І наогул, што азначае памяць пра гістарычныя падзеі і якую ролю яна адыгрывае у фармаваньні будучыні - пра гэта мы гаворым з аўтарам кнігі Аляксандрам Лукашуком, журналістам, дасьледчыкам гісторыі Беларусі ХХ-га стагодзьдзя, да нядаўняга часу - дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода.
Слухаць аўдыёкнігу «Прыгоды АРА ў Беларусі» / ara
0:10 - што Аляксандар Лукашук робіць у Вашынгтоне, у Нацыянальным фондзе дэмакратыі
4:05 - як вывучаецца палітыка памяці
8:01 - чаму вайна ва Ўкраіне дапамагла Беларусі ня страціць сусьветную ўвагу
9:27 - як Аляксандар Лукашук зацікавіўся тэмай Амэрыканскай адміністрацыяй дапамогі і яе дзейнасьці ў Беларусі ў 1920-х гадах
12:18 - ці было ў амэрыканскай адміністрацыі сто гадоў таму разуменьне, што яны працуюць менавіта ў Беларусі, а не ў Расеі
15:53 - чаму гісторыя дзейнасьці АРА ў Беларусі была цалкам забытая
20:48 - у чым спэцыфіка вайны ва Ўкраіне для Беларусі, за што насамрэч вядзецца вайна
26:08 - як склаўся лёс супрацоўнікаў АРА, якія працавалі ў Беларусі
28:06 - якой можа быць палітыка памяці ў будучай дэмакратычнай Беларусі
📌 Абавязкова падпішыцеся на наш KZitem канал і пастаўце званочак: / @svaboda-historyja
Наш сайт: www.svaboda.org/
TELEGRAM: t.me/radiosvaboda
FACEBOOK: / svaboda.org
TWITTER: / svaboda
INSTAGRAM: / radiosvaboda
TikTok: / radio_svaboda
Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню smarturl.click...
Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі smarturl.click...
Негізгі бет Чаму ў Беларусі сьцерлі памяць пра амэрыканскую дапамогу
Пікірлер: 17