Чытае Андрэй Каляда.
Апейка едзе ў Мінск на сесію ЦВК, дзе павінна было гаварыцца аб калгасным будаўніцтве. У гасцініцы Апейка сустрэўся са старшынёй ЦВК Беларусі Чарвяковым. Сустрэча з ім пакінула ў душы светлы, лагодны след.
У Апейкі быў свабодны дзень і ён заняўся справай Алеся Маёвага. Зайшоў ва універсітэт, у студэнцкі інтэрнат, знайшоў яго ўрэшце на кватэры. Пагаварыўшы з Алесем, ён пераканаўся, што той не вінаваты, на яго ўзвялі паклёп. Але на душы было трывожна і горка. З Алесевай справай Апейка пайшоў да Белага, той паабяцаў разабрацца.
Апейку не даюць спакою думкі: «Чаму... абараняць цяжэй, чым абвінавачваць? Чаму... той, хто абвінавачвае, загадзя стаіць нібы вышэй? Нібы ўжо самім тым фактам, што можа абвінавачваць, нападаць, -даказвае сваю адданасць! Чаму, - адкуль гэта ўзялося?
- той, хто каго-небудзь абараняе, рызыкуе нібы паказаць сваю мяккацеласць, трапіць апартуністы?»
Негізгі бет Частка 3 - 2 Подых навальніцы - Раман / Іван Мележ / Аўдыякніга
Пікірлер