У гэтым выпуску "Няпростай гісторыі" пагаварылі пра лёс беларускіх гісторыкаў і перспектывы айчыннай гістарыяграфіі ў новай грамадска-палітычнай рэчаіснасці.
Нагодай стала прэмія Кангрэса даследчыкаў Беларусі, якая ўжо 11 год запар уручаецца найлепшым працам па гісторыі. Абмеркавалі тыя дасягненні, якія зрабіла беларуская гістарыяграфі за апошняе дзесяцігоддзе. З іншага боку відавочнай робіцца тая катастрофа, якая напаткала нашу гістарычную навуку ў сітуацыі палітычна матываванага пераследу гісторыкаў у Беларусі.
Суразмоўцы: Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі.
Таймкоды:
00:00 Уступ
00:25 Прэмія міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі па гісторыі
02:25 Для чаго вызначаць і абвяшчаць лепшыя працы сярод гісторыкаў?
03:25 Што цяпер адбываецца з аўтарамі, якія вылучаліся на прэмію?
05:05 Раскол у супольнасці беларускіх гісторыкаў у выніку палітычнага крызісу
08:50 Пра што пісалі беларускія гісторыкі апошнія 10 год
12:05 "Археалагізацыя" гістарычнай веды ў Беларусі
14:40 А што з працамі па тэме вайны, якая так раскручваецца дзяржаўнай прапагандай?
21:20 Якія гістарычныя перыяды найбольш цікавяць даследчыкаў?
26:50 На якой мове пішуць беларускія гісторыкі?
29:15 Ці ёсць перспектывы ў айчыннай гістарыяграфіі?
31:20 Прыкметы чарговай катастрофы для беларускай гістарычнай навукі
36:10 Інстытулізацыя расколу ў асяроддзі гісторыкаў
Смотрите также:
🎬 Почему литовцы боятся литвинизма и как их помирить с беларусами: • Почему литовцы боятся ...
🎬 Почему литовцы зовут Беларусь Гудией: • Почему литовцы зовут Б...
🎬 Чаму беларусы не змаглі захаваць сваю ідэнтычнасць? Як гэта ўдалося зрабіць літоўцам?: • Чаму беларусы не змагл...
#Беларусь #ИсторияБеларуси
Негізгі бет Беларускія гісторыкі перажываюць чорныя часіны
Пікірлер: 182