Музыка: У. Чухараў
Словы: У. Дамарацкi
(1)
Цудоўная Палесская зямля,
Утульная старонка Беларусі.
Жыву тваімі клопатами я
I песнями тваімі ганаруся.
Палессе - гэта светлы край буслоў,
Край жаўранка і спеваў салаўіных.
Зямля кахання і лагодных слоў,
Скарбонка нашай роднае краіны.
Прыпеў:
Спявай мая чароўная зямля
На мове непаўторнай, мелагучнай,
Хай шчодрыцца заўседы на палях
І песні разліваюцца сугучна.
(2)
У нашых лозах тысячы азер,
Магутныя, спакойныя ўсе рэкі
І свежасцю напоўнены прастор
І дыхаецца лёгка чалавеку.
Шумяць вясною мудрыя лясы
І велічна стаяць дубы і клёны.
У царстве непаўторнае красы,
У свеце таямнічым і зялёным.
Прыпеў 2 разы:
Хай шчодрыцца заўсёды на палях
І песні разліваюцца сугучна.
Дзяржаўный канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, Маладзечна 2017
Негізгі бет Данута Швед - Спявай, мая чароўная зямля
Пікірлер: 1