З чарады ўсіх беларускіх народных свят, бадай , самае чаканае - Вялікдзень. Так было і ў маім дзяцінстве, так і зараз. Як кажуць, усё ідзе па свайму колу. Толькі, здаецца, што з цягам часу яно набывае ўсё болей і болей яркіх колераў. Да святочныз дзён у Гродна колькі год запар ладзіцца прыгожае , яркае, сакавітае свята - кірмаш вырабаў рамеснікаў “ Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня “. Сёлетняму кірмашу яшчэ паспрыяла і надвор'е, надаўшыдню зіхаценне сонейка, подых лёгкага ветрыка, у які ўпляталіся беларускія народныя мелодыі, вясёлая гамонка і шчаслівы смех. Мы з вамі ў Гродна, сябры ! Зноў, як і год назад, пазнаёмімся з народнымі майстрамі, заглянем на маляўнічыя пляцоўкі і даведаемся пра розныя брэндавыыя мерапрыемствы Гродзеншчыны.
- 19 күн бұрын
Гродна: свята- кірмаш "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня"
- Рет қаралды 108
Пікірлер: 5