Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні.
Наш сёньняшні суразмоўца - беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра XVI - XVII стагодзьдзі, эліты Вялікага Княства Літоўскага і яго спадчыну, паўстаньне казакоў і пра так званых «беларускіх палкоўнікаў» Канстанціна Паклонскага ды Івана Нечая.
0:00 - калі Сапегі сталі «літоўцамі»
1:49 - як і калі ў Вялікім княстве Літоўскім хацелі зрабіць лацінскую мову дзяржаўнай
2:59 - чаму ў XVI стагодзьдзі праўдай лічылася «добра прыдуманае»
4:27 - хто са шляхты і арыстакратаў захоўваў памяць пра сваё русінства ў XVIІІ стагодзьдзі і да якога часу яны захавалі сваю «рускую» мову
7:10 - палянізацыя як цана аб'яднаньня «рускай» і «літоўскай» шляхты, але палітычны народ «так і не ўзьнік»
9:50 - чаму «нашы зласьліўцы на Захадзе раней лічылі ўсё русінскае расейскім, а цяпер пачалі лічыць украінскім»
11:18 - «украінцы крышку маюць дачыненьне да гісторыі ВКЛ, але невялікае. Яны маюць нейкае права на спадчыну ВКЛ, але непараўнана зь беларусамі, якія наўпрост ёсьць вынікам сынтэзу «літоўскага» і «рускага» пачаткаў»
12:12 - чаму беларусы маюць сёньня справу з нахабнай хлусьнёй з боку ўсіх суседзяў і чаму русінаў XVI стагодзьдзя можна называць беларусамі
13:50 - хто і калі ў XVIІ стагодзьдзі ўпершыню заявіў, што «беларусы - гэта не ўкраінскія падданыя»?
15:57 - калі ў Беларусі адбылася «казацкая рэвалюцыя»
📌 Абавязкова падпішыцеся на наш KZitem канал і пастаўце званочак: / @svaboda-historyja
Наш сайт: www.svaboda.org/
TELEGRAM: t.me/radiosvaboda
FACEBOOK: / svaboda.org
TWITTER: / svaboda
INSTAGRAM: / radiosvaboda
TikTok: / radio_svaboda
Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню smarturl.click/p1yA
Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі smarturl.click/0DO8
Негізгі бет Хто мае права на спадчыну ВКЛ
Пікірлер: 255