Яшчэ адзін прыгожы фармат флэшмобаў з'явіўся ў Беларусі: у гандлёвых цэнтрах, на рынках, у метро, на вакзалах людзі выбіраюць час і месца (людныя), прыходзяць паспяваць «Пагоню» і «Магутны Божа». Паслухайце як беларусы ў метро спяваюць нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня».
Міліцыянераў там звычайна мала - не ведаюць, каго хапаць, каб усё гэта спыніць, толькі разгублена круцяць галовамі. Гэта яшчэ і метафара лета-восені 2020: колькі ні саджайце, усё не заціхае.
Гімн «Пагоня» (караоке-версія): • Video
Гімн «Пагоня» (Vilnia video): • Нацыянальны гімн Рэспу...
Гімн «Пагоня» (lyric video): • Нацыянальны гімн Рэспу...
Гімн «Пагоня» (праект «Спяваем Годна»): • Спяваем Годна нацыянал...
Тэкст: Максім Багдановіч
Музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?
Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.
Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Негізгі бет Музыка Як прыгожа! Вольны хор у метро спявае нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»
Пікірлер: 1,5 М.