XVI Рэспубліканскі конкурс «Камп’ютар. Адукцыя. Інтэрнэт - 2023»
Намінацыя «Інтэрактыўная стужка часу»
Аўтар: Аляшкевіч Наталля Аляксандраўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»
У праекце «Дарога, якую прайшоў…» сабраны і ў храналагічнай паслядоўнасці сістэматызаваны матэрыял аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Праект уключае ў сябе больш за сто падзей. Яны размеркаваны на чатыры катэгорыі, кожнай зададзены свой колер. Катэгорыя «Жыццёвы шлях» пазначана зялёным колерам, «Творчасць» - сінім, «Фільмы, песні» - жоўтым, «Тэсты, інтэрактыўныя заданні» - чырвоным.
Падзеі суправаджаюцца фатаграфіямі, малюнкамі, спасылкамі на аўдыё- і відэаматэрыял. Рэсурс дазваляе пачуць голас і ўбачыць на архіўным відэа самога аўтара; праслухаць цудоўныя вершы У. Караткевіча, песні, пакладзеныя на яго паэтычныя творы, а таксама вершы-прысвячэнні знакамітаму творцу. Робіцца агляд мастацкіх фільмаў, спектакляў, оперы, знятых па творах класіка; дакументальных фільмаў, прысвечаных Караткевічу і знятых па яго сцэнарыях. Ёсць тэсты, віктарыны, інтэрактыўныя заданні да праграмных твораў.
Негізгі бет #КОИ2023
Пікірлер