“Крутыя беларускі” - новая серыя з цыкла “Пра гэта вам не раскажуць у школе”. Увага - пасля прагляду магчымы некантраляваны ўздым гонару за нашых жанчын!
Першая нашая гераіня паставіла свой подпіс пад беларускім Актам аб незалежнасці ў 1918 (дарэчы, нідзе ў суседзяў такога не было!). А цяпер у Беларусі няма ёй ніводнага помніка! Ніводная вуліца не названая яе імем.
Другая нашая гераіня - першая ў СВЕЦЕ жанчына прафесар матэматыкі, якой спатрэбілася дзеля гэтага ўцячы з дому, фіктыўна выйсці замуж, і напісаць аж тры працы, каб Гётынгенскі ўніверсітэт прызнаў ёй акадэмічны тытул.
А трэцяя нашая гераіня здолела аб'ездзіць палову Еўропы, без адпаведнай адукацыі стаць першай жанчынай доктаркай у Рэчы Паспалітай, і з аднолькавым поспехам працаваць як у султанскіх гарэмах так і пры імператарскім двары!
Будзем вельмі радыя бачыць вас на іншых нашых занятках.
Асобны дзякуй за лайкі і падпіску!
Пішыце ў каментарах, а якімі беларускімі жанчынамі захапляецеся вы?
Над выпускам працавалі: Каця Барушка, Яўген Шапчыц
Падпісвайцеся на нас у сацсетках:
Telegram - t.me/vasminoh_...
Facebook - / vasminoh
Instagram - / vasminoh
Негізгі бет Крутыя беларускі
Пікірлер: 5