Другі сэзон падкаста доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў. Мэдыкі Беларусі сталі значнай і заўважнай часткай мірнага пратэсту.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі. Адным зь першых у Беларусі ён адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году доктара арыштавалі на 7 сутак за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Фэйсбуку.
*
Второй сезон подкаста доктора Владимира Мартова посвящен второй волне коронавируса в Беларуси. Он совпал с мирной революцией, начавшейся после фальсификаций результатов президентских выборов 2020 года и жестоких репрессий властей. Белорусские медики стали значимой и заметной частью мирного протеста.
Врач-реаниматолог Владимир Мартов долгие годы возглавлял отделение анестезиологии и реаниматологии Витебской больницы скорой медицинской помощи. Он одним из первых в Беларуси открыто рассказал о реальной ситуации с коронавирусом. Весной 2021 года контракт доктора не был продлен, потому что он открыто говорил о проблемах в медицине и в стране. В феврале 2022 года врача арестовали на 7 суток за бело-красно-белый флаг на аватарке в Facebook.
Негізгі бет Крывавы жнівень 2020-га. 2 сэзон падкаста Мартава/ Кровавый август 2020-го. 2 сезон подкаста Мартова
Пікірлер: 1