Музыка Ігара Лучанка, верш Рыгора Барадуліна.
Запіс 1989 года.
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей,
І не страціў святое штосьцi.
Помнiць свой на iржышчы цень,
Не забыць, як завуць суседа,
Помніць, як сустракае дзень
За сяброўскім сталом бяседа.
Не забыць, як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваiм
Бохан свежага хлеба пахучы.
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
І не страцiць святое штосьцi.
Трэба дома бываць часцей.
Негізгі бет Леанід Барткевіч і Данчык - Трэба дома бываць часцей.
Пікірлер: 1