Гэта наша першае падарожжа на роварах, якое мы зрабілі разам з маімі сябрамі. Нашай мэтай была другая па вышыні кропка Беларусі - “Лысая Гара”, 342м над узроўнем мора. І мы амаль што яе дасягнулі :) Менавіта сама адметка знаходзіцца дзесці ў лесе, і было прапанавана не шукаць яе... Але мы былі вельмі блізка і вырашылі, што можна лічыць нашу мэту дасягнутай :)
У гэты дзень мы праехалі амаль што 60км па ўсіх тыпах дарог - асфальт, жвір, бруд, лес, палі.. Час ад часу мы спыняліся, каб перадыхнуць ды папоўніць запасы вады. Кажучы пра ваду... Усе удзельнікі паходу адзначылі, што даўно смага так не адчувалася - вада была каштоўней за ўсе! Гэта быў даволі спякотны дзень, усе моцна пацелі і спадзяваліся акунуцца ці ў рэчцы ці ў возеры недалёка ад месца куды мы накіроўваліся. Але апынулася так, што там нічога мы не знайшлі, а ехаць яшчэ 5-10км было ўжо позна. Стома адчувалася вельмі моцна, але мы ўсе ж такі перамаглі яе, усталявалі намёт і распачалі вогнішча, пакуль яшчэ зусім не сцямнелася. Мы спыніліся на начоўку ў полі, дзесці на Лысай Гары. Надвор’е было прыемным - сонечна і плюс 25. У начы было таксама ўтульна. Ровары адпрацавалі выдатна - ніякіх няспраўнасцей, але было вельмі складана і балюча сядзець на іх)) Мы гэта ўлічым у наступны раз. У падарожжы мы не карысталіся GPS прыладамі, а толькі мапамі - было досыць забаўна падлічваць каардынаты :) Дзень атрымаўся надзвычай інтэнсіўны, але багаты на розныя падзеі :)
Фотаздымкі можна паглядзець тут: goo.gl/photos/...
It is our first bike tour which we did with my friends. Our goal was to find the second high point in Belarus - “Lysaja Hara”, 342m above sea level. We almost reached it :) It looks like the mark itself is somewhere in the woods, so we skipped that part actually.. But we were very close, and decided, it was close enough to consider the height to be reached :)
That day we made around 60km including all kinds of roads - asphalt, gravel, dirt, forest, farm fields.. During the trip we did short brakes to rest a bit and fill up our water supplies. Talking about water.. Everybody agreed that we had never been so thirsty - water was the most valuable thing! It was quite a hot day, we were sweating heavily and hoped to have a bath in a stream or a lake close to our destination. However, there were no water around, and it was quite late to drive another 5-10km. Everybody was tired but we managed to set up our camp before it had become too dark. We found a nice location in the field close to our destination. So we were camping somewhere on ”Lysaja Hara”. The weather was very pleasant - sunny and 25C. During the night temperature was also comfortable. We did not get any problems with our bikes, however it was a pain to sit on the bike )) We will take it into the account for a next time. We did not used GPS navigators, but printed maps - it was fun to calculate the coordinates :) The day was very intense but full of new events :)
Photos are here: goo.gl/photos/...
Music is from KZitem audio library
Негізгі бет Летні паход 2016 - Ровары - Дзень першы. Summer Bike Tour 2016 - day one.
Пікірлер