Сама каралева Бона Сфорца любіла мішкулянцыю на абед. Можа, таму так доўга і пражыла: шэсцьдзесят тры гады для людзей XVI стагоддзя - гэта доўгі век. Таму не ўпускайце шанец і давайце гатаваць разам.
Само слова «мішкулянцыя» італьянскага паходжання і азначае «змешванне», што паказвае на вялікую колькасць складнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў страве. Але не хвалюйцеся, складнікі танныя, а галоўнае - вельмі карысныя. А смачная страва гатуецца хутка.
З’яўленне моды ў беларускай кухні на італьянскія стравы звязваюць з імем Боны Сфорца, якая выйшла замуж за вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Першага. Калі казаць сучаснай мовай, каралева італьянскага паходжання Бона Сфорца была таленавітай бізнэс-вумэн, якая прафесійна дамаўлялася са шляхтай і развівала гандлёвыя шляхі, будавала масты, правяла аграрную рэформу.
Але ж разам з прадпрымальніцкімі навыкамі Бона заставалася жанчынай, якая любіла смачную і вытанчаную кухню. Яна прывезла не толькі новыя рэцэпты страў, а і навучыла шляхту і нават сялян культуры ўжывання ежы і этыкету.
Калі казаць проста, то мішкулянцыя - гэта суп. Але вельмі вытанчаны і смачны. Рэцэпт гэтага супа можна таксама знайсці ў кнізе «Літоўская кухарка» Вінцэнты Завадскай, якая была выдадзена ў 1854 годзе і перавыдавалася потым мноства разоў. І ў позніх варыянтах кнігі мішкулянцыя фігуруе пад назвай «Суп “Усяго патроху”».
Прыгатуйце мішкулянцыю разам з Таццянай Бародкінай! Рэцэпт у відэа!
А ці гатавалі вы такое?
• Закуска - язык з’ясі! ...
• СМАЧНА З «НОВЫМ ЧАСАМ»...
• "Гарбузнік" - самы вос...
#кулинария #суп #кухня #рецепты
Негізгі бет МІШКУЛЯНЦЫЯ: гатуем старадаўнюю беларускую страву з італьянскім падтэкстам
Пікірлер: 2