Словы Міхала Анемпадыстава
be.wikipedia.o...
nastaunik.info/...
Тут, на памежжы
Каменныя вежы,
Жалезныя дзверы,
Замкі і засовы,
Таемныя пасткі,
Падземныя сховы,
Маўклівыя маскі
На тварах аховы.
Ім сэрцы і душы
Аплецены дротам,
І токам атручана кроў.
А ў кантрабандыста
Блакітныя вочы.
Ён працуе штоночы,
Робіць цёмную справу,
Парушаючы Права
І Закон крымінальны,
Праз граніцу цягае
Кантрабандны тавар.
А ў кантрабандыста
Сталёвыя нервы.
Ён гуляе ў цемры
Ў небяспечныя гульні.
І драпежная куля
Нецярпліва чакае,
Каб нарэшце спаткацца,
Каб напіцца крыві,
Ды ў кантрабандыста
Ёсць ад кулі замова.
Не баіцца ён змовы
І таемнае пасткі,
Не баіцца суддзі ён,
Не баіцца ён кратаў -
Ён з-за кратаў дахаты
Усё адно ўцячэ,
Бо ў кантрабандыста
Ёсць на сэрцы наколка.
Там ключы ды іголка
І кажанавы крылы.
Ён турэмныя краты
Тым ключом адмыкае
І ў цемры знікае
Не сказаўшы "Good bye!".
Негізгі бет "Народны альбом" - Кантрабандыст (1997)
Пікірлер: 16