Зміцер Вайцюшкевіч, спявак і музыка, чытае верш Алеся Разанава "Навальніца".
#незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў
👉 Усе творы • Не загаснуць зоркі ў небе
🔳 Зміцер Вайцюшкевіч - спявак, музыка-мультыінструменталіст.
Нарадзіўся ў 1971 г. на Лідчыне. Вучыўся ў Інстытуце культуры па класе кларнета і ў Мінскай музычнай вучэльні імя Глінкі. Быў удзельнікам гурта KRIWI, шмат працаваў як сольна, так і з гуртом WZ-Orkiestra. Запісаў больш за 20 альбомаў, пераважна на вершы паэтаў-сучаснікаў, у першую чаргу - Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Някляева.
🔲 Алесь Разанаў (1947-2021) - паэт, перакладчык, мысляр. Намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Адзін з самых уплывовых паэтаў Беларусі.
Нарадзіўся на Берасцейшчыне. Вучыўся на філфаку БДУ, пасля хваляванняў 1968 г. быў вымушаны давучвацца ў Брэсце. Працаваў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, часопісе “Крыніца”.
Друкавацца пачаў яшчэ школьнікам, з першых жа падборак у друку стала зразумела, што ў паэзію прыйшоў сапраўдны талент. Мадэрнісцкая паэзія Разанава канстраставала з савецкай літаратурай, таму многія яго творы зазнавалі цэнзурныя перашкоды, кнігі друкаваліся рэдка. Стварэнне аўтарскіх жанраў версэтаў, вершаказаў, зномаў, пункціраў, квантэмаў не адразу было прынята крытыкай. Здольнасць да моў дала Разанаву магчымасць рэалізавацца як перакладчыку літоўскай, латышскай, грузінскай паэзіі. Найбольш разгорнута як паэт пачаў выказвацца ў час "перабудовы" і свабоды слова 1990-х, калі выйшлі кнігі “Вастрыё стралы”, “У горадзе валадарыць Рагвалод”, “Паляванне ў райскай даліне”, “Рэчаіснасць”, “Танец з вужакамі” і інш.
Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
#беларускаялітаратура #алесьразанаў
Негізгі бет НАВАЛЬНІЦА. Зміцер Вайцюшкевіч 🔳 Алесь Разанаў
Пікірлер