Час узнікнення карагодаў і іншых рытуалаў Петрака хаваецца ў старажытных часах, а паводле інфарматараў з Любаншчыны існаваў ужо ў пачатку ХІХ ст. у вёсках Шыпілавічы, Кузьмічы, Обчын, Рачэнь, Баянічы, Новыя Юрковічы, Малыя Гарадзяцічы, Залуг. Таксама выпадае гаварыць пра прыпыненне традыцыі святкавання Петрака ў форме, апісанай носьбітамі. Ад гэтай часткі свята засталося само ўсведамленне значнасці даты ў сельскагаспадарчым календары і вогнішчы, якія моладзь паліла ў гэтую ноч ля ўласных двароў, зрэшты як і ў некаторыя іншыя даты.
Тэкст карагода запісаў Сяргей Выскварка у 2001 годзе ў в. Обчын Любанскага раёна Мінскай вобласці ад Надзеі Іванаўны Кукраш 1921 г.н., мясцовай, праваслаўнай, з адукацыяй 2 класы.
Пятрова ночка малюсенька
Пятрова ночка малюсенька,
Пятрова ночка малюсенька.
Ня ўсходзі сонца ранюсенька.
Ня ўсходзі сонца ранюсенька.
Яй маладзенька не даспала,
Яй маладзенька не даспала.
Шаўком платочкі вышывала,
Шаўком платочкі вышывала.
Таму-сяму распрадоўвала,
Таму-сяму распрадоўвала.
Свайму мілому дарма дала,
Свайму мілому дарма дала.
Таму-сяму дай за вішаньку
Таму-сяму дай за вішаньку.
Таму-сяму дай за мысельку,
Таму-сяму дай за мысельку.
Таму-сяму дай за дулечку, (дулечка смачны гатунак ігруш)
Таму-сяму дай за дулечку
Свайму мілому за думачку,
Свайму мілому за думачку.
Негізгі бет "Пятрова ночка, малюсенька", карагод, в. Шыпілавічы, Любанскі раён
Пікірлер