Дякуй за працу усяго найлепшага дапамажы нам божа хай будзе супакой на усей земли амэн
@user-fk3et9fr6v
3 жыл бұрын
Вяликий дзякуй за спев.Вельми переживаешь каждый раз муки Пана, якие мы нанесли сваими грехами.Я вельми балюче их переживаю.Дзякуй.
@Bortnik0000
2 жыл бұрын
Натхненне 1. Песні жальбы заспявайце! * Сэрцы болем напаўняйце, сэрцы болем напаўняйце! 2. Вочы, плачце, як крыніцы, * дайце горкіх слёз напіцца (х 2). 3. Нават сонца, месяц, зоры * сумна свецяць, нібы ў горы (х 2). 4. Поўніць неба плач анёлаў, * ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2). 5. Крышацца са страху скалы, - * мёртвыя з магіл паўсталі (х 2). 6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * цэлы свет нібы канае (х 2). 7. Крыж Хрыстовы і кананне * душы вострым болем раняць (х 2). 8. Моцай, ласкай, сілай ранаў * знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2). 9. Вось грэх мой перад Табою, * змый яго святой крывёю (х 2). 10. У бяздонні мукаў Пана * я з правін сваіх паўстану (х 2). У другой частцы разважанняў над мукаю Пана будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад несправядлівага прысуду ажно да ўкаранавання цернем. Гэтыя раны і знявагі ахвяруем Пану, просячы супакою для нашай Айчыны, згоды паміж народамі, а для нас саміх - прабачэння грахоў, паратунку ад зямных няшчасцяў, а асабліва ад пажару, голаду, вайны і заразы. Гімн 1. Грэшнікі, гляньце на пакуты Пана, * за грэх ваш цяжкі ён прымае раны. * Не лютасць катаў раніць Пана болем * а злая воля. 2. Творцу сусвету судзяць людзі злосна, * б’юць, чыняць кпіны, абражаюць моцна. * Вуснаў збалелых Пан не адкрывае, * моўчкі трывае. 3. За грахі свету Езуса бічуюць, * грэшным патолю на вякі рыхтуюць. * Кроў, што са Збаўцы па слупе сцякае,* свет выбаўляе. 4. Свету гардыня венчыць скроні ружай,* на голаў Пана лёг вянок калючы. * Плашч апранае Езусу для жартаў, * злосная варта. 5. Езу, мой Пане, дай мне пакаянне, * каб мне спазнаці шчасце навяртання.* Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі. Плач душы над пакутамі Езуса 1. Езу, на судзе супраць праўды, * хоць быў нявінны, злачынцам названы, * Езу, мілы Пане. 2. Езу, ад людзей жорсткіх, лютых, * горкую чашу прыняў зневажанняў,* Езу, мілы Пане. 3. Езу, тройчы Пятром у страху * нават знаёмым не быў Ты прызнаны, * Езу, мілы Пане. 4. Езу, у Пілата прад людам * быў Ты да крыві скатаваны, * Езу, мілы Пане. 5. Езу, з Цябе крыўдна і злосна * Ірад смяяўся і кпілі дварчане, * Езу, мілы Пане. 6. Езу, ў белай вопратцы здзекі * злосных жаўнераў цярпеў Ты на світанні, * Езу, мілы Пане. 7. Езу, да слупа прывязаны, * нелітасціва Ты быў бічаваны, * Езу, мілы Пане. 8. Езу, дзеля большага болю * цернем калючым укаранаваны, * Езу, мілы Пане. 9. Езу, у плашч чырвоны жаўнерамі * здзекліва й злосна быў Ты ўбраны, * Езу, мілы Пане. 10. Езу, кроў праліў Ты святую, * невінаваты, цярпеў пакаранне, * Езу, мілы Пане. Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне. Размова душы з Маці Балеснай 1. Бачу Сына без адзення, * кроў з плячэй цячэ струменем. * Пад бічамі Сыне мой (х 2). 2. Раны Сына, о Марыя, * жыватворныя, святыя, * мне на сэрца пакладзі (х 2). 3. Бачу Сына я ў кароне, * церні моцна раняць скроні, * кроў сцякае па грудзях (х 2). 4. Маці, бачыш Сына ў муках, * Ты не будзь адна ў пакутах, * дай і мне спазнаць Твой боль (х 2). 5. Як жа мне, той беднай Маці, * Сынаў крыж на плечы ўзяці, * каб паднесці з ім хоць крок (х 2). 6. Маці ласкі і любові, * буду плакаць я з Табою, * боль хачу дзяліць з Табой (х 2). Напрыканцы: Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
Пікірлер: 10