Сад быў створаны намаганнямі літоўскай мастачкі Даля Дакшайце (Dalia Dokšaite), якая доўгі час цікавіцца культурай Усходняй Азіі і стварае свае карціны японскай тэхнікай сумі-э.
Ідэя стварэння Японскага сада на месцы, дзе калісьці біла крыніца з’явілася ў мастачкі ў 2009 годзе. Але для рэалізацыі такога праекта спатрэбіўся дазвол муніцыпалітэта Вільні і 11 гадоў працы.
Ландшафтны дызайнер і архітэктар Лаўра Папкіта Фукімота (Laura Popkyte Fukumoto) і знакаміты на ўвесь свет майстар садоў Ясуко Кітаяма (Yasuo Kitayama), які стварыў больш за 70 японскіх садоў па ўсяму свету, стварылі ўнікальны кавалачак сваёй краіны ў цэнтры літоўскай сталіцы. З’яўленню сада дапамагалі ахвяраванні розных арганізацый і прыватных асоб. А супрацоўнікі арганізацыі “Японскі дом” (якую ўзначальвае Даля Дакшайце) працавалі над садам дабрачынна.
Восенню 2020 года японскі сад “Чыстае сэрца” (“Sei Shin En”) быў перададзены на баланс Муніцыпалітэта як падарунак жыхарам Вільні.
Сад “Чыстае сэрца” быў спраектаваны ў адпаведнасці з усімі традыцыямі і прынцыпамі японскіх садоў. Дрэва, вада, камень карыстаюцца вялікай пашанай у японскай культуры. Прырода ўнікальна і непаўторна ва ўсе сезоны года, таму яднанне з прыродай прыводзіць да ўнутранага супакою і чыстага сэрца. Назіраючы за подыхам ветра сярод лісцяў і кропляй вады ў вадаспадзе чалавек яднаецца з прыродай і ачышчае свой ўнутраны свет.
Прыемнага прагляду.
#литва #кветкі #garden #сад #vilniusgarden #lithuania #літва
Прыемнага прагляду.
The garden was created by lithuanian artist Dalia Dokšaite, who has been interested in the culture of East Asia for a long time and creates her artworks in the style of the Japanese sumi-e technique.
The artist came up with the idea of creating a Japanese garden in the place where the spring once was. The permission of the Vilnius Municipality and 11 years of work was required to make dreams come true.
Landscape designer and architect Laura Popkyte Fukumoto and the world-famous garden master Yasuo Kitayama, who created more than 70 Japanese gardens around the world, created a unique part of their country in the center of the Lithuanian capital. The appearance of the garden was facilitated by donations from various organizations and private individuals. And employees of the organization "Japanese House" (headed by Dalia Dokšaite) worked in the garden for free.
In the autumn of 2020, the Japanese garden "Pure Heart" ("Sei Shin En") was transferred to the balance sheet of the municipality as a gift to the residents of Vilnius.
The "Pure Heart" garden is designed taking into account all the traditions and principles of Japanese gardens. Wood, water and stone are highly respected in Japanese culture. Nature is unique and unrepeatable at all times of the year, so union with nature leads to inner peace and a pure heart. Watching the breath of the wind among the leaves and a drop of water in the waterfall, a person connects with nature and cleanses his inner world.
Enjoy watching.
Негізгі бет Японскі сад / Japanese Garden 'Sei Shin En' (Vilnius, Lithuania)
Пікірлер: 2