Хай стаіць у вас заўсёды...
Анатоль Ярмоленка і СЯБРЫ
(Леанід Пранчак - Алег Елісеенкаў)
Пагулянкі, танцы, тосты.
Чарка, дзве - такой бяды.
Быў худы, а стаў я тоўстым,
Ні туды і ні сюды.
У жыцці ўсяляк бывае,
Калі можна так сказаць.
Покуль тоўсты пахудае,
Тонкі можа дуба даць.
Ешце, людзі, ешце сала
З агурком ці з часнаком.
А калі вам сала мала,
Даганяйце кумпяком.
Карыстайцеся з нагоды,
Хоць прысмакаў шмат, але
Хай стаіць у вас заўсёды,
Сала з хлебам на стале!
Спажываць такое сала
Ды з каляндрай - смакацень,
Каб у роце раставала,
Каб наеты быў на дзень.
Стаў я дужы і здаровы,
Бо сваё цаню здаўна.
Сыр і масла - ад каровы,
Ну, а сала - з кабана!
Ешце, людзі, ешце сала
З агурком ці з часнаком.
А калі вам сала мала,
Даганяйце кумпяком.
Карыстайцеся з нагоды,
Хоць прысмакаў шмат, але
Хай стаіць у вас заўсёды,
Сала з хлебам на стале!
Карыстайцеся з нагоды,
Хоць прысмакаў шмат, але
Хай стаіць у вас заўсёды,
Хай стаіць у вас заўсёды...
Сала з хлебам на стале!
Караоке версія:
• САЛА З ХЛЕБАМ - Сябры ...
Негізгі бет Музыка Премьера! «САЛА з ХЛЕБАМ». Анатоль Ярмоленка «Ансамбль СЯБРЫ»
Пікірлер: 19