Ужо ня я, а Хрыстос ува мне (жывы гук) /// Yet not I, but through Christ in me
Сл. і муз.:Jonny Robinson, Rich Thomson & Michael Farrer (CityAlight)
Т.бел.: Дар'я Зубовіч (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)
О ласкі дар, Ісус - Адзіны Збаўца.
І што яшчэ ў Нябёсаў мне прасіць.
Ён - мая моц, свабоды й шчасьця даўца,
Сьвятло і мір, любові дар сьвяты.
На тым стаю, Хрыстос - мая надзея!
Бо жыцьцё, Ісусе, у Табе!
Cа мной ласка Твая, я пяю: “Алелюя!”
Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.
Ня страшна мне сярод начное цемры,
Бо Збаўца мой вядзе мяне заўжды.
Хоць я слабы, пайду далей у веры,
Што моц Сваю, мне зьявіць Бог Сьвяты.
На тым стаю: мой Пастыр абароніць,
І праз цень сьмяротны правядзе.
Пройдзе ноч і тады перамогу дасі.
Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.
Ня страшны лёс, бо грэх мой дараваны,
І пэўны я, што плян ёсьць для мяне,
Бо за мяне Ісус быў катаваны,
І уваскрос, каб даць жыцьцё і мне.
На тым стаю: Ён грэху пераможца,
Да Яго малітвы ўсе мае.
Ланцугі з мяне зьняў, я пяю: “Вольны я!”.
Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.
Я больш і больш ісьці за Ім жадаю,
Ісус дамоў прывесьці абяцаў.
І дзень пры дні мяне Ён абнаўляе,
Каб я ў канцы прад тронам Божым стаў.
На тым стаю: Хрыстос - мая надзея!
Чэсьць Яму і славу аддаем.
Калі скончу свой бег, скажуць вусны мае:
Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.
worship.by/uzh...
Мы ў іншых сацыяльных сетках:
Facebook - www.fb.com/wor...
Telegram - t.me/worshipby
Soundcloud - / worshipby
TikTok - / worshipby
Негізгі бет Ужо ня я, а Хрыстос ува мне (жывы гук) /// Yet not I, but through Christ in me
Пікірлер: 7