Мястэчка Варапаева пачыналася са шляхецкага фальварку. Але на пераломе ХІХ і ХХ ст. хутка пачало расці і амаль зрабілася райцэнтрам. Пра гэта сведчыць закінуты будынак райвыканкаму, перад якім у хмызняку стаіць забыты Ленін. belsat.eu/?p=1663816
Найбольшую ролю ў гісторыі Варапаева, якая сягае XVІ ст., адыгралі графы Пшаздзецкія і чыгунка. У міжваеннай Польшчы тут паўстала буйная гаспадарка, пра якую нагадваюць будынак адміністрацыі (сёння - больніца), вадзяны млын з вялікімі жорнамі і прыгожы парк. Гэты парк краязнаўца Аліна Ла́тыш называе "перлінаю Варапаева".
А ў графскім плодагадавальніку ў 1933-1937 гг. пачынаў сваю кар’еру выбітны беларускі аграном-селекцыянер Іван Сікора.
Графы Пшаздзецкія пачуваліся гаспадарамі ў Варапаеве і не хацелі, каб чыйсьці дом быў вышэйшы за іхны. Але купец Ражноўскі абышоў забарону.
Як фальварак, двор Рапаева, ператварыўся ў даволі вялікі населены пункт, дзе жыве некалькі тысяч чалавек? Як звязаныя шляхецкі род Пшаздзецкіх і сучасны Еўразвяз? Як купец Ражноўскі абышоў графскую забарону будаваць высокія дамы? Што такое мясцовы гатунак яблыкаў памяці Сікоры? Што такое "нефармальны раённы цэнтр" у адносінах да Варапаева? Пра ўсё гэта - у новым выданні праграмы "Загадкі беларускай гісторыі".
Аўтар і вядучы праграмы - доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.
У гэтым выданні праграмы #Загадкі_беларускай_гісторыі:
00:00 Уступ
00:50 Гісторыя Варапаева
02:01 Што засталося ад графаў Пшаздзецкіх
02:36 Род Пшаздзецкіх
03:39 Вадзяны млын
05:05 Фінансавая дапамога ЕЗ
05:20 Будынак графскай адміністрацыі
06:01 У міжваеннай Польшчы
06:45 Дом Ражноўскага
08:03 Чыгунка
09:38 Адноўлены касцёл
11:08 Аграном-селекцыянер Іван Сікора ў Варапаеве
13:08 Сляды адміністратыўнай велічы Варапаева
13:49 Пасляслоўе
Нашая старонка - belsat.eu/
Расклад новых выданняў - belsat.eu/schedule
Па ўсіх пытаннях - belsat.eu@gmail.com
Падпішыся на нашыя каналы
BELSAT NEWS - goo.gl/fe2Lw9
ВОТ ТАК - goo.gl/Kra6Qf
БЕЛСАТ LIFE - goo.gl/qSjU7a
БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ - goo.gl/cfiYTj
БЕЛСАТ МУЗЫКА - goo.gl/NDB5oB
ЖЭСТАЧАЙШЫ МУЛЬТ - goo.gl/obVGMH
BIEŁSAT PO POLSKU - goo.gl/4LdFdG
BELSAT IN ENGLISH - goo.gl/mtBQvM
Далучыся да нас у сацыяльных сетках
Па-беларуску
FACEBOOK - goo.gl/nWYVXF
VKONTAKTE - goo.gl/vvwJyJ
TELEGRAM - goo.gl/jMMQAc
INSTAGRAM - goo.gl/Vsuix6
TWITTER - goo.gl/CbSrPA
По-русски
INSTAGRAM - / vottaktv
FACEBOOK - / vot.tak.belsat
VKONTAKTE - vk.com/vottak_belsat
TWITTER - goo.gl/J4wpAg
Po polsku
FACEBOOK - goo.gl/b7VuoV
TWITTER - goo.gl/rmvobb
In english
TWITTER - goo.gl/P3H5Qp
#гісторыя_беларусі #заходняя_беларусь #чыгунка
Негізгі бет У Варапаеве сцежкі да помніка Леніна зараслі | В Воропаево тропы к памятнику Ленина заросли
Пікірлер: 25