Штогод у канцы мая аграгарадок Жамыслаўль сустракае незывычайных гасцей - княгіню Еву са світай, княгіню Барбару Радзівіл - жонку ваяводы Станіслава Гаштольда з мураваных Геранён, князя Трабуса - заснавальніка зямель трабскіх, Юрату - заснавальніцу пасёлка Юрацішкі, Казіміру Галынскую, удаву графа Іпаліта Оскаравіча Мілеўскага - уладальніка маёнтка Лаздуны з сёстрамі Рабэртай і Беатай. Яны з’язджаюцца на фэст у госці да графа Умястоўскага і яго жонкі Яніны на фэст “Жамчужная зорка-палац Умястоўскіх”. Гэта брэндавае свята ладзіцца тут ужо сёмы год і кожны раз не перастае здзіўляць сваім непаўторным каларытам.
Падрабязней па спасылцы: ivyenews.by/kultura-i-tvorcestvo/2714/u-ag-zamyslal-praislo-brendavae-sviata-zamcuznaia-zorka-palac-umiastoskix
Негізгі бет В усадьбе Умястовских в Жемыславле прошел ежегодный брендовый праздник
Пікірлер