Касцёл Нараджэння Божай Маці, Гомель 12.06.2024
Слухаць пажадана ў навушніках.
Веру, Пане, з грэху збавіў нас усіх.
Веру - чалавекам стаўся Божы Сын.
То загад любові - крыж на плечы браць,
У Касцёле Сакрамэнтам Найсвятейшым стаць.
Ты вядеш у вечнасць нас, дзе чакае рай;
І да сэрца прытуляеш.
Ты даеш мне сілу, пасылаеш моц.
Дорыш мне спакой там, дзе пужае ноч.
Ты - мой паратунак, не загіну я,
Бо мяне трымае моцна Божая рука.
Па жыцці з Табой пайду хоць на свету край,
І не стрэнуся з бядою.
Прагну жыць з Табою, бо Ты Бог жывы.
Ты мой шлях надзейны, годны назаўжды;
Сын Айца Спрадвечны, Наймудрэйшы Сын,
Яснай праўдай свеціш, Божа, верным праз вякі.
Знікне боль, трывогі сум, праміне журба,
Бо ты, Пане, ёсць са мною.
Табе, Божа Ойча, веру сваю дам,
толькі Табе, Божа, давяраю я,
Духам Святым, Божа, ў сэрца ты прыйдзі
і любові Божай зерне моцна ажыві,
у душы мне распалі Божай Ласкі дар,
дай мне стаць Тваім навекі,
дай мне стаць Тваім навекі...
Негізгі бет Музыка Веру, Пане / Wierzę w Ciebie, Panie
Пікірлер