Пр.: Вось ягняткі маладыя,
Што прыйшлі з радасным спевам “Аллелюя!”
Да жыватворнай крыніцы,
Божым святлом асвяціцца -
Аллелюя, Аллелюя.
1. На святой гасціне Ягняці у святочных белых строях
Ўзносім Пану радасць ў песнях ўслед крывавым водам мора.
2. Хрыстус сам ў любові вечнай нас сваёй Крывёй частуе,
Сваё Цела Найчысцейша Ён, Святар, нам ахвяруе.
3. Знак крыві, што над дзвярыма, Анёл помсты аглядае.
Мкне падзеленае мора, войска ў хвалях паглынае.
4. Ўжо нам Пасхай стаў Ты, Хрыстэ, Велікоднай стаў Ахвярай.
Стаў Ты Хлебам нашым чыстым для душ простых, шчырай веры.
5. О, Святая Ахвяра Неба, Ты моц пекла зневажаеш,
Рвеш цяжкія путы смерці і жыццё нам здабываеш.
6. Хрыстус, пекла разграміўшы, пераможны знак яўляе,
Неба людзям адчыніўшы, князя цемры ўшчэнт знішчае.
7. Велікоднай весялосцю будзь нам вечна, Езу мілы,
Сцеражы нас ад загубы, мы адроджаны Табою.
8. Хай хвала Айцу і Сыну, што з памерлых уваскрасае,
І Святому Духу разам на вякі не перастане.
мп3: drive.google.c...
акорды: old.catholic.b...
твор арыгіналу:
• Oto są baranki młode
Oto są Baranki Młode (sł.: Kyriale Benedyktyńskie, muz.: J. Gałuszka).
Негізгі бет Вось ягняткі
Пікірлер: 2