Чырвоная ружа* ( купальская песня)
Ня стой пры дарозе,
Ня стой пры шырокай,
Хто йдзець, той ружу рвець,
Хлопцы ў карманочкі,,
Дзеўкі у вяночкі,
У Кузьмовым дварочку
Ўсе дзеўкі ў радочку,
Адной Ружы нету,
Чэша маці Ружу,
Чэша навучае,
Не стой з Кузъмом побач,
Кузьма цябе зманіць,
На ножаньку станіць,
Кузьма здагадаўся,
Узяў ды прыбраўся,
У белае белле,
Ў дзявочае адзенне,
Ружа не пазнала,
З Кузьмой побач стала,
“ Што то за падружка,
Цісьне маю ручку,
Пальчыкі дамае,
Пярсьцёнкі зрывае,
Топча маю ножку ?”
Схваціў Кузьма Ружу,
На белую ложу,
Няжджы маці Ружу,
Ня жджы у вяночку,
А жджы у платочку,
Ня жджы з белым сырам,
А жджы з малым сынам,
У Кузьмовым дварочку.
Негізгі бет Чырвоная ружа " спявае карагод з гуртом "Крывічы" з г. Іркуцка
Пікірлер