"Бортнікі Убарцкага Палесся" - 4 серыя - То як прыйдзеш і глядзіш, што пустыя: няма іх - аж настроеніе падае.
Гэтым разам бортнікі распавядуць пра вясновыя свае клопаты, пакажуць як тварыць вулля. Але ж больш за ўсё пакажуць чаму вясна так важна для іх: бо ляцяць пчолы, бо пчол падглядзець можна пасля зімы.
Таксама бортнікі пакажуць і раскажуць, як рабіць вулля, як знайсці месца і дзе ўсцягваць, а таксама вас чакаюць гісторыі жыцця і містыка бортніцтва.
Іншыя серыі фільма:
Бортнікі Убарцкага Палесся | Серыя 1 | Дынастыя Бартнікоў з вёскі Дзяржынск (Радзілавічы): • Бортнікі Убарцкага Пал...
Бортнікі Убарцкага Палесся" | 2 серыя | Хочаш мэду есці, май вуллёў дзвесці і не ў адном месце: • Бортнікі Убарцкага Пал...
"Бортнікі Убарцкага Палесся" | 3 серыя | Яно ўжэ цягне як на охоце... Еслі рояцца, выйдуці, гудуці - то інцярэсна: • Бортнікі Убарцкага Пал...
"Бортнікі Убарцкага Палесся" / 5 серыя / Святы Зосім, мы цябе просім: чужыя роі ў нашы вуллі: • Бортнікі Убарцкага Пал...
Змест:
0:00 Інтра
0:11 Васіль Маркевіч (некалькі слоў пра сябе і свой промысел)
0:52 В. Пра калоды-лежакі і стаякі
1:40 Сяргей Шкудун (некалькі слоў пра сябе і бягу год для бортніка)
2:02 С. Чым тварыць?
2:20 С. Прыроднае асяроддзе
2:55 С. Дзе лепш заўсё ставіць вуллей
3:11 С. Вулікі на бярозах
3:59 С. Пчолы лятаюць, раяцца і сядаюць у вулей
4:10 С. Розніца паміж Стаяком і Лежаком
4:40 С. Супольная праца бортнікаў
05:16 С. Пра мёд
05:44 С. З якой кветкі пчала бярэ мёд і праца "разведкі"
06:16 С. Походкі і охрана
06:31 С. Падглядае вуллі
07:08 С. Абкарыць стойла і звычаёвае права маёмасці
07:48 С. Вуллі па старых месцах
08:08 С. выраб вуллёў-калод і як знайсці месца
09:00 Васіль Шкудун (некалькі слоў пра сябе і свой занятак)
09:45 В. Які ты охотнік - колі ў табе пчол няма
10:02 В. Пра Самойла-пасечніка (рой пчол за парася)
10:41 В. Як пачаў займацца вуллямі ў лесе
11:53 В. Пра свой рыштунак і прылады
13:18 В. Медавуха
13:31 В. Лазьбень
14:04 В. Лежая і жэнь
15:17 В. Хочаш мэд есці - май вуллёў дзвесці і ў разном месце
15:23 В. Памочнікі
15:53 В. Старыя вуллі і канструкцыі вулля
16:50 В. Як апрацоўваць скуру лася
17:50 Васіль Маркевіч ідзе тварыць вулля (багон)
19:05 В. Шкоднікі
19:45 В. Лезе тварыць вулля
28:54 В. Жэнь
29:44 В. Пра пчол
30:11 В. Нектар на крушыне
30:55 В. Раяцца пчолы
31:31 В. Колькі часу трэба, каб зрабіць калоду
31:55 В. Якое дрэва трэба для калоды
32:11 В. Як рабіць калоду
33:02 В. Мурашы і куніца
33:46 В. Падглядаць вулей - як часта?
34:26 В. Праца бортніка ўвосень
35:17 В. Стойла
35:51 В. Усыханне стойлаў
36:20 В. Рамонт вулля і абшыўка вулля
37:33 В. Змаганне з мурашамі
38:15 В. Будучыня промысла
38:33 В. Ці багата мёду?
39:11 В. Вуллі каля балота
39:26 В. Пра прывазных пчол
40:07 В. Е такія пчолы, шо не пускаюць паглядзець.
40:21 В. Выпальванне вуллеў (васкавая моль)
40:49 В. Восы і шэршні
41:43 В. Падаюць бортнікі?
41:57 В. Лес
42:38 В. Калода прадзеда
43:05 В. Куля ў стойле
І гэта не ўсё...
Бо бортнік жыве ў сваім промысле, захоўвае яго і перадае для будучых пакаленняў.
Крыніцы:
Экспедыцыйныя запісы 2018 года (Удзельнікі: Іван Осіпаў, Рэгіна Гамзовіч)
Мантаж відэа і гука: @mstislavl (Дзяніс Касцюкевіч), Іван Осіпаў
Негізгі бет Бортнікі Убарцкага Палесся / 4 серыя / То як прыйдзеш і глядзіш... няма іх - аж настроеніе падае
Пікірлер: 10