"Бортнікі Убарцкага Палесся" / 6 серыя / Було таке, шо ўвосені гледземо: поўны вулей мэду, поўны вулей.
Чарговы фільм распачынае другую палову многасерыйнага фільма, дзе 100 гадовыя дзяды (сапраўды 90-гадовыя спадчынныя бортнікі-дзяды) распавядаюць пра сваю "прафесію" і дзеляцца практыкамі сівой даўніны. Нават сярод старых бортнікаў можна ўгледзець маладых людзей, якім цікава тое, чым яны і зараз займаюцца.І гэтыя людзі яшчэ раз пацвярджаюць думку пра тое, што бортнікі гэта майстры на ўсе рукі: так і нашыя 3 дзяды - Антон (Півавар), Мікалай (Бондар) і Павел (рамеснік, пляце кошы з дранкі).
Іншыя серыі фільма:
Бортнікі Убарцкага Палесся | Серыя 1 | Дынастыя Бартнікоў з вёскі Дзяржынск (Радзілавічы): • Бортнікі Убарцкага Пал...
Бортнікі Убарцкага Палесся" | 2 серыя | Хочаш мэду есці, май вуллёў дзвесці і не ў адном месце: • Бортнікі Убарцкага Пал...
"Бортнікі Убарцкага Палесся" | 3 серыя | Яно ўжэ цягне як на охоце... Еслі рояцца, выйдуці, гудуці - то інцярэсна: • Бортнікі Убарцкага Пал...
"Бортнікі Убарцкага Палесся" / 4 серыя / То як прыйдзеш і глядзіш... няма іх - аж настроеніе падае: • Бортнікі Убарцкага Пал...
Бортнікі Убарцкага Палесся / 5 серыя / Святы Зосім, мы цябе просім: чужыя роі ў нашы вуллі: • Бортнікі Убарцкага Пал...
Змест:
0:00 Інтра
0:11 Антон Ашарчук (некалькі слоў пра сябе)
0:56 А. лічна мая работа
1:06 А. Лазьбень
1:37 А. хто займаўся пчалямі?
1:51 А. Слоўнік ёмістастяй
3:15 А. піво
4:37 А. Було таке, шо ўвосень гледзімо...
5:00 А. у іх дзесьці "дача" ёсць
5:31 А. кокора
6:42 Мікалай Мешчанка (пра сябе і сваю прафесію бондара)
7:56 М. калі пачынаў займацца
9:48 М. часткі вулля
10:08 М. курачэ
10:42 М. свая пчаліная гаспадарка
11:00 М. як творыці вясной
12:36 М. походкі походкуюць
13:00 М. добры хазяін і дапамога сына
14:08 М. як узлазіць на дрэва
15:13 М. жэнь
21:02 М. крэшчык на жэні
21:52 М. кошык з дранкі
23:53 М. як захоўваць мёд (забенька)
25:45 М. пра пчалу, раенне і походкованне
26:40 пейзажная замалёўка
28:23 Павел Дземідачец (пра сябе і свой промысел)
28:51 П. лежакі і стаякі
29:15 П. шкоднікі
30:05 П. пад'ём вулля
30:52 П. як выбраць дрэва для вулля
32:19 П. Света і борць
33:54 П. пазначыць свой вулей
34:12 П. мурашкі і сродкі аховы
34:52 П. смольны кол для вулля
35:26 П. мікратапонімы
35:50 П. хаўтна сасна
І гэта не ўсё...
Бо спадчынныя бортнік захавалі для нас памяць сваіх дзядо-прадзедаў.
Крыніцы:
Экспедыцыйныя запісы 2018 года (Удзельнікі: Іван Осіпаў, Рэгіна Гамзовіч)
Мантаж відэа і гука: @mstislavl (Дзяніс Касцюкевіч), Іван Осіпаў
Негізгі бет Бортнікі Убарцкага Палесся / 6 серыя / Було таке, шо ўвосені гледземо: поўны вулей мэду, поўны вулей
Пікірлер: 8