Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай - рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё - турма і ці мае сваю асабістую прастору свабоды. У гутарцы - пасланне ўладам Літвы і новым уладам Польшчы, а таксама пра адносіны з расійскай апазіцыяй і сустрэчу з Байдэнам. І вядома - віншаванне беларусаў з Новым годам: тым, хто сустракае яго ў турме і на волі.
00:00 - вырвана з кантэксту
00:25 - як сустракае Новы год
02:13 - ці чытае «Советскую Белоруссию»
02:50 - ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК у 2020 годзе
04:19 - што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх
06:36 - пра жыццё ў раёне «Усход» у Мінску
07:26 - як спалучала выбарчую кампанію з выкладаннем у школе
10:23 - як перамагла свой галоўны страх
14:43 - што дзеці памятаюць пра Беларусь
17:33 - апошнія навіны пра Сяргея Ціханоўскага
18:58 - жыццё - турма?
24:11 - дзе прастора свабоды
25:16 - калі прачынаецца і колькі працуе
27:19 - адказы на пытанні гледачоў ТОКа і чытачоў «Нашай Нівы»
27:55 - чаму не звальняе Франака Вячорку
29:28 - Пракоп'еў - чалавек-свята
33:09 - ці варта прызнаць паразу дзеля вызвалення палітвязняў
34:30 - «Адпусці людзей, не будзь трусам»
36:13 - пытанні ад людзей знутры Беларусі
38:02 - што падштурхоўвае Беларусь да Расіі
41:21 - калі сыдзе з палітыкі і чаму не сыходзіць
43:19 - як замарозка канфлікту ва Украіне паўплывае на Беларусь
44:34 - ці ўзнікла хімія з Зяленскім
48:47 - аб прызначэнні Генадзя Манько
51:14 - як ацэньвае працу Сахашчыка
52:17 - каго прызначыць на замену Азараву
53:17 - пра раскол у «Байполе»
54:52 - што новага адкрыла пра Латушку
56:33 - пра «план Пракоп'ева»
1:00:33 - пра спробы перацягнуць чыноўнікаў на свой бок
1:02:14 - з чаго могуць вырасці перамены
1:05:06 - чаго чакаць ад Лукашэнкі ў год якасці
1:07:04 - ці баіцца Лукашэнка Ціханоўскай
1:09:18 - чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі
1:11:01 - пра Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу
1:13:04 - пытанні ад лукашэнкаўцаў: «Калі б прыйшла Ціханоўская, была б вайна»
1:14:35 - дзе браць рэсурсы, калі не ў Расіі
1:15:44 - што казаць тым, каму няважная дэмакратыя
1:16:49 - Ціханоўская адказала, ці жыве ў раскошы
1:19:48 - што парадавала ў 2023 годзе
1:23:08 - пра сустрэчу з Байдэнам у Вільні
1:26:35 - пасланне кіраўніцтву Літвы
1:30:00 - пасланне новаму ўраду Польшчы
1:33:47 - як змянілася пазіцыя па Расіі
1:35:10 - чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай
1:38:12 - што б сказала Аляксею і Юліі Навальным
1:39:36 - што рабіць беларусам на выбарах у 2024 годзе
1:41:24 - ці скончыцца мандат Ціханоўскай у 2025-м
1:46:53 - хто будзе новым прэзідэнтам Беларусі
1:48:38 - БЛІЦ: Качанава ці Галоўчанка, Філіпенка ці Горват, адна дзяржаўная мова ці дзве
1:52:08 - чалавек года
1:52:50 - што б сказала палітвязням
1:54:26 - што б сказала прыхільнікам Лукашэнкі
1:55:39 - ці прабачыць Лукашэнку
1:56:53 - пажаданні беларусам у новым годзе
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: / tokbelarus
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: / tokbelarus
👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: / nashaniva
🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:
🔸 Apple Podcasts: bit.ly/TOKAPPLE
🔸 Spotify: bit.ly/TOKSPOTIFY
🔸 Яндэкс.Музыка: bit.ly/TOKYANDEX
🔸 Google Podcasts: bit.ly/TOKGOOGLE
🔸 Сastbox: bit.ly/TOKCAST
🔸 Amazon Music: bit.ly/TOKAMAZON
🔸 Listen Notes: bit.ly/TOKlistennotes
#ціханоўская #беларусь #ток #навіныбеларусі
Негізгі бет ЦІХАНОЎСКАЯ - адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку | ТОК
Пікірлер: 962