У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фронце.
У вялікай размове Валерый Сахашчык распавядае пра сучасную вайну, зброю, параўноўвае міністра абароны Хрэніна і ўкраінскага галоўнакамандуючага Залужнага, кажа пра патрыятызм сакратара Рады бяспекі Вальфовіча. Тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не выкараненая «дзядуха» і чаму, каб пазбавіцца ад яе, трэба пачынаць са школ. Даводзіць, чаму ў беларускай вайсковай сістэме немагчыма не красці.
Сахашчык таксама тлумачыць, чаму падзяляе Полк Каліноўскага і яго штаб, і згадвае, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі». Кажа, ці была спроба яго атруціць і што было ў ягонай машыне, якую абрабавалі ў Чэхіі.
Але гэтая размова не толькі пра вайну. Валерый расказвае пра сваіх пяцярых дзяцей і як яго змяніла малодшая пяцігадовая дачка, дзеліцца гісторыяй знаёмства з жонкай, якая адбылася дзякуючы Tut.by, і тлумачыць, як думаць як бізнэсовец.
00:00 - вырвана з кантэксту
00:58 - чаму Буданаў пахваліў Лукашэнку
02:19 - што павінны зрабіць беларусы, каб з імі пачалі лічыцца ў свеце
07:06 - у Расіі з саюзнікаў толькі армія і флот, а ў Беларусі?
08:24 - «Я для сябе падзяляю Полк Каліноўскага і штаб»
09:44 - «Янкі» лічыць, што для сілавога сцэнара трэба 250 тысяч байцоў. А Сахашчык?
12:39 - ці ёсць у «Янкі» палітычная будучыня
13:32 - пра дзейнасць дэсантна-штурмавой роты Сахашчыка ва Украіне
16:43 - чым адрозніваецца сучасная вайна
17:30 - як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі»
19:03 - чаму пазітыўна ставіцца да Маргелава, хоць той душыў Пражскую вясну
20:29 - ці можа быць жанчына эфектыўным міністрам абароны
21:27 - што супольнага з Чэрчылем
21:47 - як трэніраваў батальён нігерыйцаў у Афрыцы
24:16 - ці была спроба атручэння Сахашчыка
24:36 - што было ў дакументах, якія скралі з машыны Сахашчыка
26:50 - як піў гарэлку з каскі
30:11 - як шмат беларусаў ваявала ва Украіне
32:06 - пра аперацыю ў Мачулішчах
34:41 - як мяняе вайна байцоў
37:10 - стаўленне да Вадзіма Пракоп’ева і Генадзя Манько
38:53 - чаму ўкраінцам не ўдалося прарваць фронт падчас контрнаступу
40:19 - Украіна зможа вызваліць Крым?
42:58 - чаму зараз немагчыма вызваліць Данецк?
44:25 - чым Залужны адрозніваецца ад Хрэніна
46:14 - чым Данілаў адрозніваецца ад Вальфовіча?
47:29 - ці атрымае Качанава ўладу
52:39 - якая альтэрнатыва Лукашэнку
58:50 - пра пяцярых дзяцей
1:01:25 - як пазнаёміўся з будучай жонкай
1:03:55 - якая структура больш эфектыўная: ГУР ці ГРУ?
1:04:37 - чаму Расія дагэтуль не прайграла
1:06:36 - што будзе азначаць непараза Расіі ў вайне
1:09:52 - што будзе, калі Лукашэнка памрэ, а Расія нападзе на Беларусь
1:10:28 - ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак вайны
1:11:22 - як бы мог выглядаць канфлікт Беларусі з НАТА
1:12:16 - БЛІЦ: Рада бяспекі ці спіс Форбс, Клаўзевіц ці Свечын, Рэмарк ці Быкаў, Байдэн ці Трамп
1:15:24 - чаму Лукашэнка не давярае вайскоўцам
1:18:42 - ці ёсць у Беларусі зброя, супастаўная той, якой ваююць украінцы
1:22:26 - далей - вайна робатаў
1:24:27 - ці моцная беларуская армія
1:25:49 - пра бізнэс і вялікія грошы
1:28:17 - за што сорамна перад сям’ёй
1:29:22 - за што беларусам варта паважаць саміх сябе
1:31:07 - мінусы ў структуры Мінабароны
1:31:49 - чаму дагэтуль не выкараненая «дзядуха» ў арміі
1:38:40 - хто самы вялікі хапуга ў арміі
1:44:39 - пра Дзень перамогі і патрыятызм
1:47:52 - ці хапае парадку ў апазіцыі
1:49:40 - мая самая галоўная задача - грамадзянскі дыялог
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: / tokbelarus
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: / tokbelarus
👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: / nashaniva
🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:
🔸 Apple Podcasts: bit.ly/TOKAPPLE
🔸 Spotify: bit.ly/TOKSPOTIFY
🔸 Яндэкс.Музыка: bit.ly/TOKYANDEX
🔸 Google Podcasts: bit.ly/TOKGOOGLE
🔸 Сastbox: bit.ly/TOKCAST
🔸 Amazon Music: bit.ly/TOKAMAZON
🔸 Listen Notes: bit.ly/TOKlistennotes
#сахашчык #беларусь #ток #навіныбеларусі
Негізгі бет САХАШЧЫК - пра Залужнага, Хрэніна, Пракоп’ева і як ледзь не загінуў пад «Іскандэрам» | ТОК
Пікірлер: 969