Іван Краўцоў многім запомніўся найперш тым, што менавіта яму кадэбісты даручылі вывезці Марыю Калеснікаву ва Украіну, калі тая парве пашпарт, вылезе праз акно і пешшу пойдзе назад у Беларусь. Марыя Калеснікава разам з Эдуардам Бабарыкам прымала Івана ў штаб напярэдадні выбараў-2020. Іван быў адказным за ўсю медыйную кампанію і мэсэджы, які трансляваліся камандай Бабарыкі. Ён быў сярод тых, хто стаяў ля стварэння трыумвірату, які зрабіў немагчымае: дзякуючы аб’яднанню Ціханоўская перамагла.
Многія ставілі ў піку бабарыканцам наіўнасць, негатоўнасць да сілавога адказу рэжыму. Але акурат Іван сістэму разумеў добра: ён, чые малыя гады прыпалі на росквіт банка бацькі Яўгена Краўцова, сутыкнуўся з жорсткай рэальнасцю ў 2000-я. Калі банк разграмілі, а яго бацьку на 5,5 года кінулі за краты, забраўшы ў сям’і маёмасць і грошы.
У вялікай размове ТОК мы гаворым з Іванам пра залатое дзяцінства і бацьку, чаму прыйшоў у штаб Бабарыкі і як шукаў там руку Масквы, што ўяўляе сабою штаб сёння і чыю пазіцыю прадстаўляе. Чаму радыкальна супраць санкцый, пра Бабарыку і Калеснікаву, аб’яднанне штабоў, паездкі ў Маскву, пра Франака Вячорку і Юрыя Васкрасенскага, як вызваліць палітвязняў і што рабіць людзям на выбарах 2024 і 2025.
00:00 - вырвана з кантэксту
00:58 - пра залатое дзяцінства
03:59 - пра бацьку Яўгена Краўцова, які быў вядомым банкірам
07:56 - як у 2000-х разграмілі банк Краўцова, а яго самога кінулі за краты
19:28 - як забралі маёмасць і грошы
20:35 - пра знаёмства Бабарыкі з бацькам Краўцова
21:51 - пра завод «Луч», дзе працаваў топ-менеджарам
26:56 - на чым зарабляе зараз і ці жывуць бабарыканцы за гранты
29:31 - пра музыку і самых важных настаўнікаў у жыцці
35:57 - як ставіліся да Лукашэнкі і Пуціна ў сям’і
37:38 - чаму пайшоў у апазіцыю
40:31 - пра наіўнасць бабарыканцаў
42:58 - пра пошукі рукі Масквы ў штабе Бабарыкі
47:12 - пра ролю ў штабе
50:46 - першыя ўражанні ад знаёмства з Бабарыкам і Калеснікавай
52:25 - як Цапкала прыдумаў трыумвірат
1:01:50 - чаму аб’яднаны штаб у першыя дні пратэстаў іх не падтрымаў
1:06:43 - чаму бабарыканцы аддзяліліся ад Ціханоўскай
1:11:09 - БЛІЦ: Ціханоўская ці Латушка, саюз з Расіяй ці Еўрасаюз, «Луч» ці Swiss
1:11:42 - штаб Бабарыкі і пазіцыя штаба сёння
1:15:01 - што не так з палітыкай дэмсіл па санкцыях
1:29:42 - пра Баграцова
1:33:01 - што бабарыканцы шукалі ў Маскве
1:37:52 - чый Крым і пазіцыя па Расіі
1:41:51 - што са станам здароўя Бабарыкі
1:43:38 - як вызваліць палітвязняў
1:47:03 - стаўленне да Васкрасенскага
1:48:09 - сцэнары пераменаў у Беларусі
1:50:37 - ЛІбер займаецца фігнёй?
1:52:35 - план на выбары 2024-2025
1:55:41 - пра Кабінет Ціханоўскай і Франака Вячорку
1:58:39 - навошта існуе Каардынацыйная рада
2:02:02 - ці плануе вярнуцца ў Беларусь
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: / tokbelarus
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: / tokbelarus
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ на Насту: / nastassia.rouda
👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: / nashaniva
🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:
🔸 Spotify: bit.ly/TOKSPOTIFY
🔸 Google Podcasts: bit.ly/TOKGOOGLE
🔸 Apple Podcasts: bit.ly/TOKAPPLE
🔸 Сastbox: bit.ly/TOKCAST
🔸 Amazon Music: bit.ly/TOKAMAZON
Telegram: telegram.me/nashaniva
Twitter: / nashaniva
Instagram: / nashaniva
Facebook: / nashaniva
#краўцоў #бабарыка #беларусь #ток #навіныбеларусі
Негізгі бет КРАЎЦОЎ - пра пошукі падтрымкі ў Крамлі, пасадку бацькі-банкіра, інсайды выбараў-2020 і Вячорку ТОК
Пікірлер: 220