Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую калонію, у якой найгоршая рэпутацыя і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання зняволеных. Пятрухіну пашанцавала больш: яго адправілі ў Віцебск, у калонію «Віцьба», дзе ўтрымліваюцца былыя сілавікі, суддзі, чыноўнікі і бізнэсоўцы.
У вялікай гутарцы ТОК Сяргей Пятрухін распавядае пра вядомых сядзельцаў гэтай калоніі, у тым ліку экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Уцюрына і экс-суддзю і карупцыянера Магамеда Умарава, палітвязняў Максіма Знака і Максіма Вінярскага. Згадвае ўскрыццё вен і адпраўку ў карцар, дзе страціў адразу 10 кілаграмаў. Кажа пра сваё бунтарства, якое прывяло да здзелкі з начальствам калоніі.
Але Пятрухін не заўжды быў у апазіцыі. Ён тлумачыць, чаму ў 1994-м галасаваў за Лукашэнку, называе сябе ранейшага звычайным ватнікам і апісвае складаныя адносіны з сям’ёй, якая не падзяляе ягоныя погляды.
00:00 - вырвана з кантэксту
00:36 - пра страх і панічную атаку
04:50 - самае страшнае - аператыўнікі і следчыя
06:31 - як змянілася Беларусь за год
07:16 - пра паход у лазню са следчым
10:44 - якія настроі ў Беларусі
11:53 - ці перагарнулі ў Беларусі старонку
15:39 - ці падтрымліваюць Лукашэнку на «Брэсцкім піве»
18:35 - як назалялі сілавікі ў Беларусі
20:45 - пра следчага Сташэвіча
21:28 - чаму галасаваў за Лукашэнку
24:35 - як сын прывёў да беларушчыны
26:23 - як сварыўся з суддзёй
27:43 - маці казала: «Дзе твой здраднік Кабанаў?»
29:46 - чым адметная калонія «Віцьба»
31:24 - як сядзіць суддзя Умараў, якому далі 14 гадоў
33:47 - як ставяцца ў калоніі да Уцюрына, экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі
35:39 - пра мытніка Цыбу і падставу
38:31 - «За палітыку размаўлялі толькі з «жоўтымі»
41:18 - колькі вязняў напісалі прашэнні аб памілаванні
42:57 - як Базанаў, старшыня БФФ, цягаў за грудзі
44:52 - «Так, я клоўн. І што?»
45:59 - як вёў свята для МУС
47:09 - чаму называў сябе памочнікам Лукашэнкі
49:24 - як хацелі навесіць «нізкі статус»
54:19 - пра карцар і эфіры Пятрухіна для зоны
57:58 - пра медыкаў у зняволенні
58:47 - як бунтаваў, а пасля дамовіўся
1:05:18 - за час карцару скінуў дзесяць кілаграм
1:06:34 - хто «стучаў» у калоніі
1:10:14 - пра палітвязня Максіма Вінярскага
1:11:17 - як трымаецца Максім Знак
1:11:59 - расіяне ў Брэсце
1:15:24 - пра Машэнскага
1:16:24 - ці паважалі ў Брэсце мэра Рагачука
1:18:30 - «Пінчукі ваты не катаюць»
1:21:47 - пра знаёмства з Ціханоўскім
1:25:17 - Сяргей ці Святлана Ціханоўская?
1:26:46 - «КР - гэта трэшак»
1:29:47 - як вызваліць палітвязняў
1:31:46 - апазіцыя адарвалася?
1:35:12 - БЛІЦ: хлеб ці відовішча, Брэст ці Берасце, галоўны блогер Беларусі
1:40:03 - жонка памяняла прозвішча сабе і сыну
1:41:48 - «Я хачу быць санітарам»
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: / @tokshortsbelarus
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: / tokbelarus
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: / tokbelarus
👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: / nashaniva
🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:
🔸 Apple Podcasts: bit.ly/TOKAPPLE
🔸 Spotify: bit.ly/TOKSPOTIFY
🔸 Яндэкс.Музыка: bit.ly/TOKYANDEX
🔸 Google Podcasts: bit.ly/TOKGOOGLE
🔸 Сastbox: bit.ly/TOKCAST
🔸 Amazon Music: bit.ly/TOKAMAZON
🔸 Listen Notes: bit.ly/TOKlistennotes
#пятрухін #народныйрепортер #беларусь #ток #навіныбеларусі
Негізгі бет ПЯТРУХІН - ЗОНА, дзе сядзяць сілавікі Лукашэнкі і Знак, стукачы і мінус 10 кг у карцары | ТОК
Пікірлер: 293