Словы Міхала Анемпадыстава
be.wikipedia.o...
nastaunik.info/...
У суботу-нядзельку
Апрануся прыстойна:
Апрану камізэльку
І кашулю з бавоўны,
Навяжу сіні гальштук
І пайду да Адэлькі,
Каб ў яе таварыстве
Зазірнуць у бутэльку.
Трай-ля-ля-ля-ля,
У суботу-нядзельку!
Трай-ля-ля-ля-ля,
Зазірнуць у бутэльку!
А ў бутэльцы на дне
Чорт рагаты жыве
І паказвае мне
Адмысловыя дулі.
Згінь, нячысцік рагаты,
Не пагань маё свята.
Шчэ крыху пагасцюю
У Адэльчынай хаце,
Выпю чарку, другую,
З'ем капусты з сардэлькай,
Заспяваю, а потым
Пацалую Адэльку.
Трай-ля-ля-ля-ля,
Пацалую Адэльку!
Трай-ля-ля-ля-ля,
У суботу-нядзельку!
Ах, Адэлька, Адэля -
Не Хрысціна, не Гэля,
Не Эльжбета - а ты
Да самое труны
Будзеш у сэрцы маім
Назаўсёды!
Негізгі бет "Народны альбом" - Адэлька (1997)
Пікірлер: 3