Аб чым думае і пра што cпявае бортнік:))
Словы - босы бортнік
Тэма песні: бортніцтва
Музыка: VALHALLA CALLING by Miracle Of Sound
1. Той , хто смелы і зусім не кволы
Ходзіць у лес глядзець свае пчолы,
І канешне мядзьведзь-спадар
Тут і там.
2. Я ўзяў лезіва жэнь і пешню,
Хлеба бохан таксама ўзяў.
І да стойла пайшоў я пешшу -
Вандраваў (я ўсё ўзяў)
3. Пчолы лётаюць па кветках у лесе,
Можна ў дубе пабачыць ўверсе.
І збіраюць тут мёд і воск
Так і ёсць
Прыпеўка
О-о-оо
Гудуць у лесе і ў дупле!
О-о-оо
Лятуць яны ка мне.
О-о-оо
Сядайце пчолы вось туды.
О-о-оо
І цягне лес сюды,
І цягне лес сюды.
4. Бортнік ходзіць гляець свае пчолы
Ў бор сасновы і ў дубровы.
Лазьбень цягне свой ён да бонды,
Як родны.
5. Трэба мець калод штук
дзвесці,
Каб мэду хоць крыло паеці.
Гэту вотчыну сабе знайшоў
Ад дзядоў.
Прыпеўка
Ооооо
Мне тварбу трэба гатаваць!
Ооооо
Багону дзесьці узяць (нарваць).
О-о-оо
Пацягне лес ізноў сюды!
О-о-оо
Ляціце вось туды,
У мае калодачкі.
6. Чую рык мядзьведзеў я,
Борці свае дагледзеў я,
Навальніцы спужаўся я,
Ляціць (чую) пчала пабачыў я.
Прыпеўка
О-о-оо
Нясу я мёда шэсць пудоў!
Ооо
Гудзе пчала ізноў.
О-о-оо
Жывіце вы шэсцьсот гадоў!
О-о-оо
Гудзе пчала ізноў,
Гудзе пчала ізноў.
Негізгі бет Музыка Песня бортніка / Valhalla Calling (cover version)
Пікірлер: 14