ЗНАКАМІТЫ БЕЛАРУСКІ ТРАДЫЦЫЙНЫ СЬПЕЎ УЧОРА З ВЯЧОРА.
Учора з вячора засьвяціла зора.
Учора з вячора, засьвяціла зора,
Засьвяціла зора.
Зора засьвяціла - сьвет узьвесяліла.
Зора засьвяціла - сьвет узьвесяліла,
Сьвет узьвесяліла.
Сьвет узьвесяліўся - Хрыстос нарадзіўся.
Сьвет узьвесяліўся - Хрыстос нарадзіўся,
Хрыстос нарадзіўся.
Людзі, прыбягайце Хрыста прывітайце.
Людзі, прыбягайце Хрыста прывітайце,
Хрыста прывітайце.
Хрыста нараджэньне людзям на збаўленьне.
Хрыста нараджэньне людзям на збаўленьне,
Людзям на збаўленьне.
worship.by/text-uchora-z-viach...
Facebook - www.fb.com/worshipby
VK - vk.com/worshipby
Telegram - t.me/worshipby
Soundcloud - / worshipby
Негізгі бет Музыка Знакаміты беларускі хрысьціянскі сьпеў - Учора з вячора
Пікірлер: 10