Танга Міколы Шчаглова-Куліковіча на ўласны тэкст
Запіс сярэдзіны 1950-х гадоў, ЗША
Фартэпіяна - Мікола Шчаглоў-Куліковіч (?)
Градэ Надзея Мікалаеўна (Nadine Grodé, Градэ-Куліковіч, 30.8.1912, ? - 19.3.1984, Чыкага), украінская і беларуская оперная і камерная спявачка (сапрана).
Nadine Grodé (1912-1984), soprano. In the 1930s, she was a soloist of the Kharkiv Opera. In 1943-44, she was a soloist at the Minsk city theater. In 1944-50 in Munich, performed as a concert singer. Since 1951 in the USA: concert singer and vocal teacher.
Шчаглоў-Куліковіч Мікалай Мікалаевіч (1896-1969), беларускі кампазітар, дырыжор, музыколаг, фалькларыст, грамадскі дзеяч
Mikałaj Ščahłoŭ (1896-1969), Belarusian composer, conductor, musicologist, folklorist, public figure
Ў часе дня супакою
Мы любілі з табою
Пайсці ў золата-жыта,
Ў нашы скрытны куткі...
Зоркі нам да світання
Вартавалі каханне
Баранілі пяшчотна
Нас сябры-васількі.
Ты паехаў далёка,
Я сумую глыбока...
У жыцці я не маю
Тваёй цвёрдай рукі...
Усюды бачацца цені
І ляжаць у сухмені
На стале прад люстэркам
Як спамін васількі.
О, васількі, сінявокія краскі,
Сымбаль ціхага шчасця
І любоўнай пары!
О, васількі, кветкі казачнай ласкі
І блакітных нябёсаў дары.
Раптам ліст да абеду
Дзе ты пішаш: "Прыеду"
Хвалявана лічу я
Да спаткання дзянькі.
Мы ізноў ў залатое
Пойдзем жыта густое,
Дзе спаткаюць пяшчотна
Нас сябры-васількі...
О, васількі, сінявокія краскі,
Сымбаль ціхага шчасця
І любоўнай пары!
О, васількі, кветкі казачнай ласкі
І блакітных нябёсаў дары.
#nadinegrode #belarusianmusic #soprano #tango
Негізгі бет Надзея Градэ - Васількі (М.Шчаглоў)
Пікірлер: 3