Словы Міхала Анемпадыстава
be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%...
nastaunik.info/files/f/470_Spi...
Гэй, музыкі, грайце польку,
Грайце да самога золку!
Я хлапчына зухаваты -
Не пайду я спаць дахаты!
Гэй, музыкі, польку грайце,
Дайце чаду, жару дайце!
Гэй, музыкі, дайце жару -
Я шукаю сабе пару!
У цябе на носе болька,
У мяне на лбе гузак,
Я з табою танчу польку,
Ты са мною кракавяк.
Вяк-вяк-вяк, -
Вякае гітара.
Чым жа ж, чым
Мы не добра пара?
Пара добра, трыё лепей!
Тут не Жлобін і не Лепель -
Тут культурнае мястэчка!
Твае вусны, як парэчка...
Полька справа, полька злева.
Ты з Варшавы, а я з Крэва.
Я з мястэчка, ты з Варшавы -
Вось жа ж во, такія справы!
Карацей, паўсюдна полькі,
Паміж імі беларус.
Чым не шведскі трохвугольнік?
Чым не тройсцвенны саюз?
Негізгі бет Музыка "Народны альбом" - Крэўская полька (1997)
Пікірлер: 4